Аб уручэнні Паслом Беларусі Д.Дзеравінскім даверчых лістоў Міністру замежных спраў Балівіі
13.10.2025 г.13 кастрычніка 2025 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла і Шматнацыянальнай Дзяржаве Балівія па сумяшчальніцтве Дзмітрый Дзеравінскі ўручыў копіі даверчых лістоў Міністру замежных спраў Балівіі Селіндзе Соса Лундзе.
Падчас сустрэчы абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця міждзяржаўнага дыялогу Беларусі і Балівіі з акцэнтам на палітычную і гандлёва-эканамічную павесткі, пацвердзілі агульнасць поглядаў на існуючае светаўладкаванне і неабходнасць аб’яднання намаганняў дзеля фарміравання справядлівага шматпалярнага свету, выказалі ўзаемную зацікаўленасць у інтэнсіфікацыі і далейшым пашырэнні двухбаковых кантактаў на розных узроўнях, уключаючы механізм палітычных кансультацый, а таксама ў паслядоўным умацаванні канструктыўных беларуска-балівійскіх адносін у шэрагу сфер узаемнай зацікаўленасці.