:

Пра сустрэчу Пасла Беларусі А.Молчана з Міністрам універсітэцкай адукацыі Венесуэлы

28.01.2021 г.

27 студзеня 2021 г. адбылася сустрэча Пасла Рэспублікі Беларусь у Венесуэле Андрэя Молчана з Міністрам універсітэцкай адукацыі Венесуэлы Сесарам Тромпісам.

З мэтай інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння ў галіне вышэйшай адукацыі бакі абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва ў рамках міжурадавага Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі.

У прыватнасці абмеркаваны магчымасці адукацыі венесуэлькіх студэнтаў у ВНУ Рэспублікі Беларусь па найбольш запатрабаваных венесуэльскім бокам спецыяльнасцях.

Таксама акрэслены перспектывы ўзаемадзеяння паміж ВНУ, у т.л. шляхам арганізацыі канферэнцый, семінараў, форумаў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці