:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Д.Дзеравінскага з Міністрам навукі і тэхналогій Венесуэлы Г.С. Хімэнэс Рамірэс

23.01.2026 г.

 

23 студзеня 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Дзеравінскі сустрэўся з сектаральным Віцэ-прэзідэнтам па пытаннях навукі, тэхналогій, экасацыялізму і аховы здароўя – Міністрам навукі і тэхналогій Венесуэлы Габрыэлай Сэрвілія Хімэнэс Рамірэс.

 

Падчас размовы, на якой таксама прысутнічаў намеснік Міністра навукі і тэхналогій Венесуэлы па пытаннях прымянення навуковых ведаў – дырэктар Венесуэльскага інстытута навуковых даследаванняў Альберта Хасэ Кінтэра, бакі пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у актывізацыі беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва ў сферы навукі і тэхналогій, рэалізацыі сумесных праектаў па шырокім спектры навуковай дзейнасці, абмене практычным вопытам па канкрэтных профільных напрамках і далейшым развіцці дагаворна-прававой базы ў акрэсленай вобласці.

 

 

Абмеркавалі правядзенне ў найбліжэйшай будучыні серыі мерапрыемстваў, арыентаваных на ўмацаванне двухбаковых кантактаў на экспертным узроўні і забеспячэнне эфектыўнай рэалізацыі сумесных ініцыятыў у навукова-тэхнічнай сферы.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці