:

Сімвалічная акцыя «Свечка памяці» 9 мая 2024 г.

09.05.2024 г.

Сімвалічная акцыя «Свечка памяці» 9 мая 2024 г.

 

У 2024 годзе Беларусь адзначае 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Доўгія тры гады (1941-1944) беларуская зямля знаходзілася пад фашысцкім ярмом.

 

Беларусь памятае і шануе подзвіг загінуўшых і жывых, вядомых і безназоўных беларусаў – салдат Вялікай Айчыннай вайны, партызан і падпольшчыкаў. Беларусь памятае мільёны грамадзян, сагнаных у фашысцкае рабства, закатаваных у канцлагерах і гета, памятае тых, хто каваў Перамогу ў тыле ворага, а таксама працаваў на заводах, і вызваляў краіну ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

 

Беларусь памятае і шануе Вялікую Перамогу, якая аб'яднала і заўсёды будзе аб'ядноўваць людзей розных пакаленняў, колькі б часу ні прайшло, памятае кожнага без выключэння абаронцы Айчыны.

 

Мы верныя гэтай памяці, беларусы захоўваюць яе ў кожнай хаце, кожнай сям'і.

 

9 мая 2024 г. супрацоўнікі дыпламатычнай службы Рэспублікі Беларусь аддаюць даніну памяці ўсім забітым і закатаваным беларусам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Сімвалічная акцыя «Свечка памяці» праходзіць 9 мая ў Міністэрстве замежных спраў, ва ўсіх беларускіх дыпламатычных місіях і консульскіх установах, у тым ліку ў Пасольстве Беларусі ў Венесуэле.