:

Пра сустрэчу Пасла Беларусі А.Молчана з намеснікам Міністра па турызме Венесуэлы

16.03.2021 г.

16 сакавіка 2021 г. адбылася сустрэча Пасла Беларусі ў Венесуэле Андрэя Молчана з намеснікам Міністра па турызме Венесуэлы Летысіей Гомес.

Падчас перамоў бакі прааналізавалі перспектывы супрацоўніцтва ў турыстычнай сферы, падрыхтоўку адпаведнага пагаднення. Асаблівую ўвагу надалі абмеркаванню магчымасці ўдзелу венесуэльскага боку ў XXIII Міжнароднай вясновай выставе-кірмашу турыстычных паслуг “АДПАЧЫНАК-2021”, якая адбудзецца 23-25 красавіка 2021 г. у г. Мінску.

Акрамя таго, разгледжаны пытанні наладжвання ўзаемадзеяння паміж дзяржаўнымі і прыватнымі турыстычнымі кампаніямі абедзвюх краін, акрэслены перпектывы развіцця інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў сучасных рэаліях.

Больш за тое ў рамках сустрэчы бакі адзначылі неабходнасць арганізацыі наўпроставага авіярэйсу паміж Каракасам і Мінскам і дамовіліся прапрацаваць гэтае пытанне хуткім часам з зацікаўленымі.

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці