:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі з Міністрам народнай улады сельскай гаспадаркі і зямель Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла

17.01.2025 г.

Аб сустрэчы Пасла Беларусі з Міністрам народнай улады сельскай гаспадаркі і зямель Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла

 

17 студзеня 2025 г. адбылася сустрэча Пасла Рэспублікі Беларусь у Венесуэле Андрэя Молчана з Міністрам народнай улады сельскай гаспадаркі і зямель Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Мэнры Рафаэлем Фернандэсам Перэйра.

 

Падчас сустрэчы былі абмеркаваны стан і перспектывы супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Венесуэлай у галіне сельскай гаспадаркі, азначаны канкрэтныя крокі і праекты ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў бліжэйшай перспектыве. Асаблівая ўвага была нададзена пытанням паставак беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі, абсталявання, угнаенняў, закупкам у венесуэльскага боку какава бабоў, кавы, трапічнай садавіны, а таксама далейшыым дзеянням па нарошчванні супрацоўніцтва ў сферы сельскай гаспадаркі паміж дзвюма краінамі.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці