Аб перамовах Часовага Паверанага ў справах Беларусі ў Венесуэле з групай прадстаўнікоў прыватнай бізнес-супольнасці Венесуэлы
06.08.2025 г.6 жніўня 2025 г. Часовы Павераны ў справах Беларусі ў Венесуэле Аляксандр Шкатулаў правёў перамовы па гандлёва-эканамічнай тэматыцы з групай прадстаўнікоў прыватнай бізнес-супольнасці Венесуэлы.
У ходзе перагавораў бакамі прадметна абмеркаваны перспектыўныя напрамкі арганізацыі экспарту важнейшых беларускіх тавараў, якія вырабляюцца на вядучых прадпрыемствах у г.Мінску, у Венесуэлу, і лагістыка транспарціроўкі ў мэтах іх рэалізацыі на тэрыторыі Венесуэлы і суседніх краін у самай бліжэйшай перспектыве.
Па выніках перагавораў дасягнута дамоўленасць аб правядзенні перагавораў на рэгулярнай аснове, у тым ліку, па меры неабходнасці, у рэжыме відэаканферэнцыі з прадпрыемствамі-экспарцёрамі Рэспублікі Беларусь.