:

Міжнародны дзень барацьбы з аднабаковымі прымусовымі мерамі

04.12.2025 г.

 

4 снежня 2025 г. свет упершыню адзначае Міжнародны дзень барацьбы з аднабаковымі прымусовымі мерамі — дзень, з'яўленне якога падтрымалі 116 дзяржаў.

 

Гэта не проста новая кропка ў календары. Гэта сігнал: свету надакучыла, калі незаконныя аднабаковыя рашэнні ператвараюцца ў інструмент ціску, тармозяць развіццё, перашкаджаюць гандлю і ставяць пад пагрозу харчовую бяспеку.

 

Калі лёсы мільёнаў аказваюцца закладнікамі эканамічных манеўраў, немагчыма казаць пра сумленнае партнёрства і ўстойлівую будучыню.

 

Беларусь, якая ўдзельнічала ў падрыхтоўцы рэзалюцыі ГА ААН A/RES/79/293, працягне працаваць з тымі, хто верыць у дыялог, павагу і міжнароднае права, а не ў палітыку «пакаранняў» і «павучанняў».

 

Сёння асабліва важна нагадаць: свет развіваецца хутчэй, калі яго не стрымліваюць штучныя бар'еры. І надышоў час адкрыта сказаць: аднабаковаму ціску няма месца ў глабальным парадку дня.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці