:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі Д.Дзеравінскага з намеснікам Міністра замежных спраў Венесуэлы

27.04.2026 г.

 

27 красавіка 2026 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Дзмітрый Дзеравінскі правёў рабочую сустрэчу з намеснікам Міністра замежных спраў Венесуэлы Андрэа Габрыэлай Караа Фарыя.

 

 

Падчас гутаркі бакі абмеркавалі шэраг арганізацыйных пытанняў, звязаных з правядзеннем у бліжэйшым часе сумесных двухбаковых мерапрыемстваў, у тым ліку абмену візітамі дэлегацый як на высокім узроўні, так і па лініі профільных дзяржаўных устаноў і арганізацый. Дамовіліся аб актывізацыі працы па максімальна змястоўным напаўненні маючых адбыцца мерапрыемстваў, закліканых забяспечыць далейшае ўмацаванне плённага міждзяржаўнага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці