Аб сустрэчы Пасла Беларусі Д.Дзеравінскага з выканаўчым дырэктарам Цэнтра стратэгічных даследаванняў «Глабальны Поўдзень»
30.04.2026 г.
30 красавіка 2026 г. Пасол Беларусі ў Венесуэле Дзмітрый Дзеравінскі правёў сустрэчу з выканаўчым дырэктарам Цэнтра стратэгічных даследаванняў Глабальнага Поўдня (г.Каракас, Венесуэла) Даніэлай Аляхандрай Радрыгес Мартынэс.

Падчас зацікаўленага абмену думкамі бакі абмеркавалі бягучы стан геапалітычнага развіцця свету з акцэнтам на рэгіянальны парадак дня, адзначылі неабходнасць працягу мэтанакіраванай работы па кансалідацыі намаганняў Глабальнага Поўдня, накіраваных на пабудову справядлівага шматпалярнага светапарадку. Асобным блокам абмеркавалі гісторыю развіцця і важнасць захавання высокага ўзроўню беларуска-венесуэльскага стратэгічнага партнёрства, у аснове якога заўсёды былі і працягваюць заставацца прынцыпы ўзаемнай павагі, салідарнасці і безумоўнай узаемнай падтрымкі.

На заканчэнне гутаркі пацвердзілі гатоўнасць і ўзаемнае імкненне да выбудоўвання цеснага ўзаемадзеяння як па лініі аналітычных цэнтраў Беларусі і Венесуэлы, так і паміж рознымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі дзвюх краін, якія спецыялізуюцца на вывучэнні пытанняў геапалітыкі і глабальнага кіравання.