:

Агульная інфармацыя пра Венесуэлу

Афіцыйная назва Баліварыянская Рэспубліка Венесуэла
Месца заходжання Дзяржава на поўначы Паўднёвай Амерыкі. Абмываецца Карыбскім морам і Атлантычным акіянам на поўначы, мяжуе з Гаянай на ўсходзе (якую лічыць сваёй незаконна адабраны тэрыторыяй), з Бразіліяй на поўдні і з Калумбіяй на захадзе
Сталіца Каракас
Мова гішпанская
Тэрытарыяльнае дзяленне 23 штаты і сталічная акруга Каракас, федэральныя валоданні, якія складаюцца з 311 выспавых тэрыторый
Тэрыторыя 916 445 км²
Насельніцтва             32 756 930 чалавек (2019 год).
93% насельніцтва сканцэнтравана ў гарадах, 7% — у сельскай мясцовасці
Рэлігія 92% — каталіцтва, 8% — іншыя рэлігіі
Час Гадзінны пас UTС-4.00. Розніца ў часе паміж Каракасам і Мінскам — 7 гадзін
Святочныя
і непрацоўныя дні
1 студзеня              – Новы год
4-5 сакавіка            – Карнавал (пераходнае свята)
18-19 красавіка      – Вялікі тыдзень (пераходнае свята)
19 красавіка           – падпісанне Акта аб Незалежнасці
1 траўня                 – Дзень працы
24 чэрвеня             – Бітва пры Карабоба
5 ліпеня                  – Дзень Незалежнасці
24 ліпеня                – Дзень нараджэння Сымона Балівара
12 кастрычніка      – Дзень індзейскага супрацьстаяння
25 снежня              – Каляды
Валюта венесуэльскі балівар
Транспартныя зносіны з Беларуссю Прамых транспартных зносін з Рэспублікай Беларусь няма.

У міжнародны аэрапорт Майкетыя імя Сымона Балівара (код IATA: «CCS», код OACI: «SVMI»), які знаходзіцца ў 30 км. ад сталіцы, з Мінска можна дабрацца авіякампаніямі: Turkish Airlines — з перасадкай у Стамбуле.

З Венесуэлы ў Беларусь можна дабрацца Turkish Airlines з перасадкай у Стамбуле.

З аэрапорта ў Каракас прыехаць можна таксі ці аўтобусам.

Патрабаванні ўезду, знаходжання і транзітнага праезду
 
Ад 8 снежня 2007 г. паміж Беларуссю і Венесуэлай дзейнічае міжурадавае Пагадненне аб адмене віз пры ўзаемных паездках беларускіх і венесуэльскіх грамадзян. У адпаведнасці з дакументам, грамадзяне Беларусі-ўладальнікі агульнаграмадзянскіх пашпартоў могуць уязджаць і выязджаць, а таксама знаходзіцца на тэрыторыі Венесуэлы без візы 90 дзён на працягу года.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія маюць намер знаходзіцца ў Венесуэле больш за 90 дзён або ажыццяўляць працоўную, камерцыйную ці іншую дзейнасць за ўзнагароджанне, павінны атрымаць адпаведную візу ў венесуэльскім дыпламатычным прадстаўніцтве або консульскай установе да ўезду ў Венесуэлу.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці