:

Як прыехаць у Беларусь турыстам?

  1. Вызначыцца з відам адпачынку і скласці маршрут.
  2. Абраць спосаб перамяшчэння і забраняваць квіткі.
  3. Атрымаць візу (грамадзяне Венесуэлы з турыстычнымі мэтамі цягам 90 каляндарных дзён на год могуць знаходзіцца ў Беларусі без візы). Калі вы адпраўляецеся ў падарожжа ў кампаніі сяброў або ўсёй сям'ёй, разам з дзецьмі, азнаёмцеся з інфармацыяй раздзелаў «Беларусь. Падарожжа групамі» і «Беларусь. Падарожжа з дзецьмі».
  4. Сабраць валізкі, папярэдне ўдакладніўшы, што можна правозіць праз беларускую мытню, а што нельга. Раздзел «Беларусь. Мытныя фармальнасці»
  5. Абавязкова пакінуць месца для сувеніраў.
  6. Адправіцца ў незабыўнае падарожжа.
  7. Вярнуцца дадому з яркімі ўражаннямі і жаданнем пабываць у Беларусі яшчэ не адзін раз.

Варта памятаць, што падчас знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь замежным грамадзянам неабходна забяспечыць выкананне ўсіх неабходных фармальнасцей беларускага заканадаўства і патрабаванняў міграцыйных уладаў Беларусі.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці