Як замежніку паступіць у беларускую ВНУ?
Сёння ў Беларусі навучаюцца больш за 11 тысяч замежных студэнтаў. У тройку краін, якія найбольш актыўна адпраўляюць сваіх грамадзян на навучанне ў Беларусь, уваходзяць Туркменістан (каля 5 тысяч чалавек у 2011/2012 годзе), Расія (1900 чалавек) і Кітай (1300 чалавек).
Хочаце стаць адным з іх? Дзейнічайце па схеме:
Крок 1. Абіраем універсітэт і ўмовы навучання.
У Рэспубліцы Беларусь знаходзіцца больш за 50 устаноў вышэйшай адукацыі, якія прапануюць навучанне па розных спецыяльнасцях. На сайце кожнай установы вышэйшай адукацыі размешчаны спіс праграм і спецыяльнасцей. Інфармацыя пра тое, якія ёсць установы вышэйшай адукацыі ў Беларусі і ў чым іх асаблівасці, змяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; даведачным партале для абітурыентаў; а таксама на сайце беларускага Цэнтра міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.
Крок 2. Даведваемся, ці патрэбна віза на навучанне.
Інфармацыю пра тое, ці патрэбна віза для ўезду ў Рэспубліку Беларусь, можна атрымаць на сайце Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь альбо ў консульскай установе Рэспублікі Беларусь у краіне знаходжання. Замежным грамадзянам з краін з візавым рэжымам ўезду ў Рэспубліку Беларусь да прыбыцця неабходна атрымаць запрашэнне на навучанне і аформіць вучэбную візу.
Крок 3. Накіроўваем ва ўстанову адукацыі копіі дакументаў, перакладзеныя і завераныя натарыяльна.
Каб атрымаць афіцыйнае запрашэнне, замежны грамадзянін павінен прадаставіць ва ўстанову вышэйшай адукацыі (поштай, электроннай поштай) наступныя дакументы:
• копію дакумента аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх на выпытах адзнак (балаў);
• копію пашпарта або іншага дакумента, які сведчыць асобу;
• заяву на навучанне з указаннем пашпартных дадзеных, хатняга адрасу, тэлефона / факса, e-mail адрасы, (спампаваць форму заявы);
• медыцынскае заключэнне аб стане здароўя і сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі, выдадзеныя афіцыйным органам аховы здароўя краіны, адкуль кандыдат прыбыў на вучобу.
Да дакументаў на замежнай мове адначасова прыкладаецца іх пераклад на беларускую або рускую мову, завераны ў натарыяльным парадку.
Гатовае запрашэнне на навучанне ўстанова вышэйшай адукацыі накіроўвае кандыдату на навучанне або ў Пасольства Рэспублікі Беларусь у краіне пражывання кандыдата.
Крок 4. Атрымліваем візу на навучанне ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь (альбо ў аэрапорце «Мінск») *
* — пры неабходнасці атрымання візы
Атрымаўшы запрашэнне на навучанне, замежны грамадзянін можа падаваць дакументы на афармленне студэнцкай візы ў Рэспубліку Беларусь. У гэтым выпадку запытваецца нацыянальная віза тыпу «У», якая па прыездзе працягваецца (выдаецца дазвол на часовае знаходжанне) на падставе «вучоба ў Рэспубліцы Беларусь».
Для грамадзян замежных дзяржаў, у якіх няма дыпламатычнага прадстаўніцтва або консульства Рэспублікі Беларусь, прадугледжана магчымасць атрымання ўсіх тыпаў ўязных віз па прыбыцці ў «Нацыянальны аэрапорт Мінск», а менавіта — ва Упраўленні па пытаннях ўезду замежнікаў Галоўнага консульскага ўпраўлення Міністэрства замежных спраў.
Больш падрабязную інфармацыю аб міграцыйных патрабаваннях для замежных грамадзян, якія прыбылі на навучанне ў Рэспубліку Беларусь, Вы можаце знайсці на старонцы Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Крок 5. Як падаць ва ўстанову адукацыі арыгіналы дакументаў?
Для пачатку навучання неабходна прывезці з сабой наступныя дакументы:
• арыгіналы дакументаў аб адукацыі з указаннем вывучаных прадметаў і атрыманых па іх на іспытах адзнак (балаў);
• арыгінал медыцынскага заключэння аб стане здароўя, які пацвярджае магчымасць навучання замежнага грамадзяніна ў кліматычных умовах Рэспублікі Беларусь, завераны афіцыйнымі органамі аховы здароўя краіны, адкуль прыбыў кандыдат на навучанне;
• медыцынскі сертыфікат аб адсутнасці ВІЧ-інфекцыі, выдадзены афіцыйным органам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь;
• копію пасведчання аб нараджэнні, завераную ва ўстаноўленым парадку;
• 6-8 фотаграфій памерам 3 × 4 см.
Да дакументаў на замежнай мове прыкладаецца іх пераклад на беларускую або рускую мову, засведчаны ў натарыяльным парадку.
Крок 6. Аплочваем навучанне, заключаем дагавор.
Крок 7. Пачынаем вучыцца!