Памятка аўтамабілісту ў Беларусі: пакрокавая інструкцыя
1. Вывучыце асноўныя аўтадарожныя пункты пропуску і абярыце аптымальны маршрут.
2. Паклапаціцеся пра усе неабходныя дакументы на машыну.
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, пры кіраванні механічным транспартным сродкам абавязаны мець:
- пасведчанне кіроўцы міжнароднага ўзору;
- пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку;
- дазвол органа сувязі на выкарыстанне сродкаў радыё- і спадарожнікавай сувязі пры іх наяўнасці на транспартным сродку;
- страхавы поліс (калі аўтамабіль зарэгістраваны за межамі Беларусі, яго ўладальнік павінен заключыць дагавор страхавання «Зялёная карта» на дадзены транспартны сродак з адной з страхавых арганізацый сваёй краіны, упаўнаважаных на заключэнне такіх дагавораў. У выпадку адсутнасці «Зялёнай карты» кіроўца павінен заключыць дамову пагранічнага страхавання з адной з страхавых арганізацый Беларусі пры ўездзе на яе тэрыторыю. Час афармлення поліса звычайна не перавышае 10 хвілін.).
Рэгістрацыйныя знакі на аўтамабілі павінны быць выдадзеныя кампетэнтным органам дзяржавы, у якім ён зарэгістраваны.
3. Не забудзьцеся, што пропуск праз дзяржаўную мяжу транспартных сродкаў ўключае ажыццяўленне пагранічнага, мытнага, а пры неабходнасці санітарна-каранціннага, ветэрынарнага, фітасанітарнага і іншых відаў кантролю. Пры перасячэньні мяжы аўтамабіліст павінен унесці даныя транспартнага сродку ў мытную дэкларацыю.