Адносіны Беларусі з Балівіяй
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Шматнацыянальнай Дзяржавай Балівія ўсталяваны 11 красавіка 1994 г.
У сакавіку 2013 г. у Каракасе (Венесуэла) адбылася сустрэча Прэзідэнта Беларусі А.Р. Лукашэнкі і Прэзідэнта Балівіі Э.Маралеса ў рамках іх удзелу ў жалобных мерапрыемствах у сувязі са смерцю У.Чавеса.
У маі 2013 г. у Кіта (Эквадор) адбылася сустрэча Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Андрэйчанкі У.П. з Прэзідэнтам Балівіі Э.Маралесам у рамках удзелу ў інаўгурацыі Прэзідэнта Эквадора.
У верасні 2013 г. адбыўся першы ў гісторыі двухбаковых адносін афіцыйны візіт Прэзідэнта Балівіі Э.Маралеса ў Беларусь, падчас якога была створана Беларуска-Балівійская сумесная камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Першае пасяджэнне Беларуска-Балівійскай сумеснай камісіі адбылося ў лістападзе 2013 г. у Мінску ў рамках візіту Кіраўніка адміністрацыі Прэзідэнта Балівіі Х.Р. Кінтана. Другое пасяджэнне камісіі прайшло ў красавіку 2014 г. у Ла-Пасе. Дэлегацыю Рэспублікі Беларусь узначаліў старшыня беларускай часткі камісіі Кіраўнік спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Шэйман В.У., дэлегацыя Шматнацыянальнай Дзяржавы Балівія працавала пад кіраўніцтвам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Балівіі Х.Р. Кінтана.
4 кастрычніка 2025 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла і Шматнацыянальнай Дзяржаве Балівія па сумяшчальніцтве Дзеравінскі Д.У. уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Балівіі Л.Арсэ. Сустрэчы Пасла Беларусі з кіраўніцтвам МЗС Балівіі, прадстаўнікамі мясцовых улад і балівійскіх дзелавых колаў далі магчымасць абмеркаваць найбольш актуальныя пытанні беларуска-балівійскага парадку дня, а таксама намеціць перспектыўныя напрамкі сумеснай працы, перш за ўсё на гандлёва-эканамічным кірунку.