:

Аб адносінах Беларусі і Эквадора

Рэспубліка Эквадор прызнала незалежнасць Рэспублікі Беларусь у студзені 1992 г. Дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі ўсталяваны ў маі 1993 г.

У чэрвені 2010 г. Эквадор упершыню наведала афіцыйная беларуская дэлегацыя на чале з памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па асобых даручэннях.

У маі 2011 г. і маі 2012 г. адбыліся візіты ў Эквадор беларускіх дэлегацый на чале з намеснікам Міністра замежных спраў Беларусі Алейнікам С.Ф.

У кастрычніку 2011 г. адбыўся першы афіцыйны візіт у Беларусь Міністра замежных спраў, гандлю і інтэграцыі Эквадора Р.Паціньё.

У чэрвені 2012 г. Эквадор з афіцыйным візітам наведаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. 
У кастрычніку 2012 г. Беларусь наведаў намеснік Міністра замежных спраў і палітычнай інтэграцыі Эквадора М.Альбуха.

У сакавіку 2013 г. у рамках жалобных мерапрыемстваў у Венесуэле ў сувязі са смерцю У.Чавеса адбылася кароткая беларуска-эквадорская сустрэча на вышэйшым узроўні.

У кастрычніку 2013 г. у рамках 68-й сесіі Генасамблеі ААН Міністр замежных спраў Беларусі Макей У.У. правёў сустрэчу з Міністрам замежных спраў і міграцыі Эквадора Р.Паціньё.

У кастрычніку 2013 г. афіцыйная эквадорская дэлегацыя на чале з Прэзідэнтам Р.Карэа наведала Беларусь з афіцыйным візітам.

У снежні 2013 г. Беларусь наведала дэлегацыя Эквадора на чале з Віцэ-прэзідэнтам гэтай краіны Х.Гласам.

У чэрвені 2014 г. адбыўся афіцыйны візіт у Эквадор Міністра замежных спраў Беларусі Макея У.У.

У лютым 2015 г. адбыўся візіт у Эквадор беларускай урадавай дэлегацыі пад кіраўніцтвам Першага Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сямашкі У.І. для правядзення першага пасяджэння Беларуска-Эквадорскай камісіі па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве.

У лютым 2015 г. у Кіта адбыліся кансультацыі паміж МЗС. Беларускі бок прадстаўляў намеснік Міністра замежных спраў Гур’янаў А.Я., эквадорскі – першы намеснік Міністра замежных спраў Л.Арысага.

У верасні 2015 г. на палях 70-й сесіі Генасамблеі ААН адбылася сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі і Прэзідэнта Рэспублікі Эквадор Р.Карэа.

У сакавіку 2016 г. адбыўся афіцыйны візіт у Беларусь Старшыні Нацыянальнай Асамблеі Эквадора, Старшыні Лацінаамерыканскага Парламента (ПАРЛАЦІНА) Г.Рывадэйнра.

У маі 2016 г. у рамках дастаўкі гуманітарнага грузу ад Рэспублікі Беларусь Эквадор наведаў намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях А.Худалееў.

У студзені 2017 г. Беларусь наведаў Міністр-каардынатар па пытаннях бяспекі Эквадора С.Навас.

У маі 2017 г. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У.П. наведаў Эквадор для ўдзелу ў цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта Эквадора Л.Марэны.

У лютым 2018 г. і кастрычніку 2021 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Шэстакоў Я.А. наведаў Эквадор з працоўнымі візітамі, праведзены беларуска-эквадорскія кансультацыі паміж МЗС.

У маі 2018 г. Беларусь наведала Міністр замежных спраў Эквадора М.Ф. Эспіноса.

У лютым і красавіку 2025 г. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка і Прэзідэнт Эквадора Д.Набоа абмяняліся віншавальнымі пратакольнымі пасланнямі з нагоды перамогі ў прэзідэнцкіх выбарах Беларусі і Эквадора адпаведна. 

26 студзеня 2026 г. Пасол Беларусі ў Венесуэле і Эквадоры па сумяшчальніцтве Дзеравінскі Д.У. уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Эквадор Д.Набоа. Бакі пацвердзілі канструктыўны характар міждзяржаўнага дыялога і імкненне развіваць плённае ўзаемадзеянне па шырокім спектры напрамкаў з акцэнтам на гандлёва-эканамічнай сферы.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці