:

Адносіны Беларусі з Панамай

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Панама ўсталяваны 22 кастрычніка 1998 г.

У маі 1998 г. у Картахене (Калумбія) у рамках пасяджэння Каардынацыйнага бюро міністраў замежных спраў краін-членаў Руху недалучэння адбылася сустрэча першага намесніка Міністра замежных спраў Беларусі з намеснікам Міністра замежных спраў Панамы.

У верасні 2005 г. у рамках 60-й сесіі Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь з Віцэ-прэзідэнтам – Міністрам замежных спраў Рэспублікі Панама.

У сакавіку 2005 г. падчас візіту ў Панаму беларускай дэлегацыі дзелавых колаў Пасол Беларусі ў ЗША правёў сустрэчы з першым Віцэ-прэзідэнтам – Міністрам замежных спраў Панамы, Міністрам эканомікі і фінансаў Панамы. У 2016 годзе Беларусь атрымала статус назіральніка ў Лацінаамерыканскім парламенце (ПАРЛАЦІНА), штаб-кватэра якога размешчана ў Панаме.

У лістападзе 2018 г. адбыўся першы ў гісторыі беларуска-панамскіх адносін візіт высокага ўзроўню – Панаму наведаў намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Шэстакоў Я.А. У рамках візіту былі праведзены сустрэчы з кіраўніцтвам міністэрстваў замежных спраў, гандлю і прамысловасці, Панамскай гандлёва-прамысловай і сельскагаспадарчай палаты.

У 2017 і 2022 гг. дэлегацыя на чале з намеснікам Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублики Беларусь узяла ўдзел у рабоце Асамблеі ПАРЛАЦІНА, што дазволіла актывізаваць кантакты на парламенцкім узроўні з прадстаўнікамі Панамы.

У маі 2021 г. адбылася сустрэча Пасла Беларусі Аўсянкі М.Л. з Міністрам замежных спраў Панамы Э.Муйнэс.

У снежні 2024 г. беларуская дэлегацыя на ўзроўні намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Хаменка С.М. узяла ўдзел у рабоце Асамблеі ПАРЛАЦІНА.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці